Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Vapor Hiemis - Спадкаемцы Багоў (Heirs of the Gods) | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Ля водаў празрыстых мяжы небакраю
Па шляху ваярскіх сьлядоў ,
На поўнач ляціць крумкачыная зграя,
Над мурам сівых камянёў…
Туды, дзе жыцця ўзыходзіць дзянніца,
Спавітая рунамі плынь,
Дзе зьзяе ў вачах маіх бліскавіца,
Марозіць бязьлітасна стынь…

А з поўначы - рэхам гул маршаў далёкі
І сотні стальных галасоў…
З туманных абшараў мы чуем іх крокі…
Ідуць Спадкаемцы Багоў…

Змаўкаюць адразу хлусьлівыя словы
І хтось баязліва маўчыць...
Грухоча гісторыі голас суровы,
Замест “існаваць” – будзе “жыць”…
Глядзіць у зьмярцвелыя брудныя сэрцы
Вачыма драпежных ваўкоў.
Калі з ланцугоў нянавісьць ірвецца -
Пальецца струменямі кроў…

А з поўначы - рэхам гул маршаў далёкі
І сотні стальных галасоў…
З туманных абшараў мы чуем іх крокі…
Ідуць Спадкаемцы Багоў…


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-