Доўгі дзень, Цёплы дзень Адплывае за аблокі. Сіні цень, Сонны цень Адпаўзае ў кут далёкі. Зьбеглі зайкі ўсе ў лясы. Змоўклі птушак галасы. І буслы ў гняздо схавалі Свае доўгія насы.
Пакрысе На расе Патухаюць зоркі-сплюшкі. Гульні ўсе, Казкі ўсе Пахаваны пад падушкі. Сьпяць і мышкі і стрыжы. Сьпяць машыны ў гаражы Ты таксама Каля мамы Ціха-ціхенька ляжы.
Прыпеў.
Другие названия этого текста
Неизвестен - Беларуская калыханка (1)
Неизвестен - классная песенка (0)
Овечка - иди спать :D (0)
Беларуская калыханка - Сьпяць і мышкі і стрыжы. Сьпяць машыны ў гаражы Ты таксама Каля мамы Ціха-ціхенька ляжы. (0)