Летняя ночка купальная Яснай растаяла знiчкаю. Падаюць зоры свiтальныя Ў чыстыя воды крынiчныя. Ой ты, дзяўчыначка мiлая, Як жа ты свет упрыгожыла. Ластаўка ты, сiзакрылая Лёгкi мой сон растрывожыла.
Ты мне вясною прыснiлася Неразгаданымi чарамi, Сэрца парыўна забiлася Лёгкiмi крыламi-марамi. Пэўна цябе, ненаглядная, Стрэў я часiнаю ўдалаю. Ты ж мая доля спагадная I не шкадую нямала я.
Другие названия этого текста
Владимир Мулявин Песняры - Ты мне вясною прыснiлася (солист - В. Мулявин) (1)
Песняры - Ты мне вясною прыснiлася (солист - В. Мулявин) (0)