Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Ехе́ Кім Урґ і 2М - Жыхары Юпітэра | Текст песни и Перевод на русский

«Жыхары Юпітэра»

Жыхары Юпітэра
перадаюць вітаньне вам,
нехеровенька каштоўныя мае!
Вэнэрыянкі, Марсіяне —
госьці гэтае Зямлі.

Як маемся? здароўе як?
з надвор’ем у вас што?
На Юпітэры цяпер
два мільёны вашых атмасфэр —
і нічога, жывуць,
і мне працы няма.

А вы ’шчэ дохнеце тут
пад жахліва страшным ціскам
абставінаў, грамадзкасьці,
чысьцюткай эканомікі,
гразюткае палітыкі,
турботаў, клопату, сумленьня,
шызафрэніі, творчасьці?

Добра, мілыя мае, добра:
я навучу вас,
як прыгатаваць
талерку супу
з грыбоў-галюцынагенаў,
каб адвесьці позірк
ад ліхтароў лякаматыву сьмерці,
болей каб не адчуваць
холаду
паліраваных чыгуначных рэек
і голачак
пад скурай ацёклых ляжак.

Толькі гуляйце, толькі гуляйце, толькі гуляйце!

Добра, самотныя мае, добра:
я навучу вас,
як разабрацца па парах,
моўчкі трапятаць
і не адрывацца
ад зрэнак суседа;
хлопчыкаў навучу, як
затыкаць суседу вушы языком,
і кожную пару навучу
будаваць утульны цёплы кокан
са слыхавымі дзіркамі —
для мяне,
і для зорак.

Толькі гуляйце, толькі гуляйце, толькі гуляйце!

Добра, добра —
я навучу разважаць вас так:
«Я падарую хлопцу майстарскі… букет,
а ён мне — фантастычны мініплінтус!»

Я буду казытаць вам пяты —
вы называеце гэта адрэналінам, —

толькі гуляйце, толькі гуляйце!

Губляйце ж розум,
хавайцеся за бога —

толькі гуляйце, толькі гуляйце —

зірніце на мяне,
падыміце падбародзьдзе —
я кажу вам,
падыміце падбародзьдзе! —
паглядзіце на дошку —
і дайце
мне
злы бой!

А вы так міла паддаяцеся мне,
быццам едзеце роварам, а пад нагамі — пуста,
быццам ня вам потым гніць у труне,
быццам ня вы будзеце таньчыць у крэматорыі:

апускаеце позірк,
адводзіце вочы,
хаваеце жаночын,
прыкрываеце старых —
вы баіцеся майго носу.

Лю́быя мае,
я ня ведаю, дакуль
тут будзе сьмярдзець,
я ня ведаю, колькі
стрывае Зямля;
харошыя мае,
я стараюся, але ня ведаю,
колькі змагу цярпець.

Дзякуй!

Вашая…
Вашая — — —

Ехе́ Кім Урґ і 2М еще тексты


Перевод Translate.vc



Другие названия этого текста
  • Ехе́ Кім Урґ і 2М - Жыхары Юпітэра (0)
  • Ехе́ Кім Урґ і 2М - Жыхары Юпітэра (на «Басовішча») (0)
Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3