Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Марыя Шэлег, 1910 г. н., в. Бокшыцы Слуцкага р. - Было ў мамкі 3 дачухны | Текст песни и Перевод на русский

“Было ў мамкі тры дачухны”

(в. Бокшыцы, Слуцкі раён, Менская вобласць, пяе М. Марыя Шэлег (1910), 1973.
Запіс Барташэвіч Г. А., 1974 г., установа -- ІМЭФ.)

3 варыянты:

1) (дастасаваны да расшыфроўкі тэкст з адпаведных песень у БНТ) (ПРАПАНАВАНЫ ДЛЯ РАЗВУЧВАННЯ!)

Было ў мамкі тры дачухны,
Было ў мамкі тры дачухны,
Чац(і)ворты сынок.

Загадалі сынку на военку йці.
Старшая сястрыца (і) хусткі качае.

Старшая сястрыца хусткі качае,
Селядоршая сястрыца братку ўбірае.

Селядоршая сястрыца братку ўбірае,
Сама меньшая(е) сястрыца ў браткі пытае.

- Ой, калі ж ты, брацейка, ў госцікі прыдзеш?
Тагды я, сястрыца, у госцікі прыду,

Як серая перо на дно патане,
Як белы камень наверх усплыве.

Ой, ждала сястрыца гадок і другі,
Дак серая перо на дно ні тане.

А серая перо на дно ні тане,
А белы камень (і) наверх не плыве.

Пашла сястрыца з гары да ў нізы,
Сустрачая (і) цары да паны.

- Ой, вы, мае цары да паны,
Ці ні бачылі (і) майго брацейкі?

[- Ці не той твой брацейка, што тры войскі ўбіў,
На чацвёртым войску шабельку зламаў?

На чацвёртым войску шабельку зламаў,
А на пятым войску галоўку скланіў?

Да плакалі стары бабы, умываючы,
Да плакалі малодачкі, убіраючы.

Да плакалі дзевачкі, вяночкі ўючы,
Патамілі конікі, цела везучы.

Да трубілі ў трубачкі, за ім ідучы,
Да стагнала дарожачка, яго дзержачы.]

2) (расшыфроўка)

Было ў мамкі тры дачухны,
Было ў мамкі тры дачухны,
Чац(і)ворты сынок.

Загадалі сынку на военку йці.
Старшая сястрыца (і) хусткі качае.

Старшая сястрыца хусткі качае,
Селядоршая сястрыца братку ўбірае.

Селядоршая сястрыца братку ўбірае,
Сама меньшая(е) сястрыца ў браткі пытае.

[Сама меньшая сястрыца ў браткі пытае:]
- Ой, калі ж ты, брацейка, ў госцікі прыдзеш?

[- Глядзі, глядзі, сястрыца, на быстру ваду:]
Тагды я, сястрыца, у госцікі прыду,

Як серая перо на дно патане,
Як белы камень наверх усплыве.

Ой, ждала сястрыца гадок і другі,
Дак серая перо на дно ні тане.

А серая перо на дно ні тане,
А белы камень (і) наверх не плыве.

[А белы камень (і) наверх не плыве,
І родны брацейка ў госцейкі не йдзе.]

Пашла сястрыца з гары да ў нізы,
Сустрачая (і) цары да паны.

- Ой, вы, мае цары да паны,
Ці ні бачылі (і) майго брацейкі?

3) (расшыраны першы варыянт, дапоўнены тэкстам песені №224 з БНТ “Сацыяльна-бытавыя песні”)

Было ў мамкі тры дачухны,
Было ў мамкі тры дачухны,
Чац(і)ворты сынок.

Загадалі сынку на военку йці.
Старшая сястрыца (і) хусткі качае.

Старшая сястрыца хусткі качае,
Селядоршая сястрыца братку ўбірае.

Селядоршая сястрыца братку ўбірае,
Сама меньшая(е) сястрыца ў браткі пытае.

[Сама меньшая сястрыца ў браткі пытае:]
- Ой, калі ж ты, брацейка, ў госцікі прыдзеш?

[- Глядзі, глядзі, сястрыца, на быстру ваду:]
Тагды я, сястрыца, у госцікі прыду,

[Да на сінім моры бел камень ляжыць,
А на тым камянічку вярбінка расце,

А на той жа вярбінцы салавейка сядзіць.
Ён на той жа вярбінцы гняздзечка саўе.

Да і звіўшы гняздзечка, яечка знясе.
Да й знёсшы яечка, дзеткі выведзе.

А з тых яго дзетак пяро выпадзе.
Пярцо тое выпадзе - ў вадзе патане.

А бяленькі камянёчак наверх узбрыне.]

Ой, ждала сястрыца гадок і другі,
Дак серая перо на дно ні тане.

А серая перо на дно ні тане,
А белы камень (і) наверх не плыве.

[А белы камень (і) наверх не плыве,
І родны брацейка ў госцейкі не йдзе.]

Пашла сястрыца з гары да ў нізы,
Сустрачая (і) цары да паны.

- Ой, вы, мае цары да паны,
Ці ні бачылі (і) майго брацейкі?

Марыя Шэлег, 1910 г. н., в. Бокшыцы Слуцкага р. еще тексты


Перевод Translate.vc



Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3