Гуру Песен
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Мроя - 28-я зорка | Текст песни

Нетрывалыя лёзунгі трывалых сістэм
І атрутныя фарбы сацыяльных праблем
Рэжуць вушы, рэжуць вочы.

Як ахвотна крычаць, хоць і лепей маўчаць,
Ды ніхто, безумоўна, ня будзе пытаць,
Што ты мусіш, што ты хочаш.

Дваццаць восьмая зорка ўпала з нябёсаў.
Восень, восень, панове, халодная восень.
Хэ!

Чорна-белыя вочы, каляровыя сны,
Неспакойныя ночы, набліжэньне вайны
Адчувае кожны трэці.

Кожны трэці стаіць у чарзе па віно,
Каб была спакайнейшай наступная ноч,
Каб суцішыць грукат сэрца.

Дваццаць восьмая зорка ўпала з нябёсаў.
Восень, восень, панове, халодная восень.
Хэ!

Не хадзі ў гэты горад, вандроўны манах,
Не тлумач, што ёсьць праўда і што ёсьць мана,
Тут ня любяць гэтых справаў.

Не пачуюць у горадзе слова тваё,
Закрычыць табе ўсьлед звар'яцелы маёр:
"Успышка зьлева! Успышка справа!"

Дваццаць восьмая зорка ўпала з нябёсаў.
Восень, восень, панове, халодная восень.

Іранічныя словы, абыякавы сьмех,
Недалёка ляжыць пазалеташні сьнег -
Падарунак вашым дзецям.

Цёмны горад ня зможа мне дапамагчы,
Але ўсё ж такі ў гэтай бясконцай начы
Нешта сьвеціць, нешта сьвеціць.

Дваццаць восьмая зорка ўпала з нябёсаў.
Восень, восень, панове, халодная восень.
Хэ!

Еще Мроя

Популярное сейчас



Видео