Раз-два-тры, раз-два-тры, Ein-zwei-drei! Кiнь у сьмецьце свой смутак-адчай, Калi хочаш сьпяваць, то сьпявай. Пачакай, i вандроўнiк Май Прыйдзе ў наш занядбаны край.
Раз-два-тры, раз-два-тры, Ein-zwei-drei! Па дарозе птушыных зграй, Цераз цемру i празь небакрай, Там дзе пушча i там, дзе гай, Ён iдзе, ратаўнiк i ратай. Zwei-drei!
Раз-два-тры, раз-два-тры, Ein-zwei-drei! Не сядзi, а хадзi сустракай, У голас песьнi сьпявай альбо грай, У зялёнае шкло налiвай Выкшталцоўны празрысты Такай. Ха-ха!
Zwei-drei! (Какой zwei-drei? ......)
Раз-два-тры, раз-два-тры, Ein-zwei-drei! А як можаш лятаць, то лятай, Толькi iншым не замiнай, Зрэшты, ведай i памятай, Што высока над намi ёсьць Рай. Ха-ха!
Раз-два-тры, раз-два-тры, Ein-zwei-drei! Адгуляе i пойдзе Май, Не сказаўшы нiкому "бывай", Хай iдзе, ты яго не трымай, Веры дай i ўсё будзе "най" - Найпрыгажэйшым, Найвесялейшым, Найразумнейшым, Найлепшым у сьвеце. Най-най. Най-най-най. Най-най-най. Най-най-най-най.