Раз бяседа вялiкая e князя была: На пасад дачку княжну садзiлi: За сталом вiн заморскiх крынiца цякла, Бегла музыка ўкруг на паумiлi.
На вяселле-разгул наплыло, як на сход, Госцi знатных зусюль, за паўсвету, Гэткай гучнай бяседы не помнiў народ, Гэткiх скарбаў, брыльянтаў, саетаў!..
Дзень, другi ўжо грымела у князя гульня, ў музыкi, i чаркi звiнелi; Выдумлялi забаў новых кожнага дня; Што хацелi - ўсяго госцi мелi.
Ажно трэцяга дня князь прыдумаў адну Для дружыны пацеху-забаву: Загадаў ен пазваць гусляра-старыну, Гусляра з яго ведамай славай.
IV
Акалiчны народ гуслi знаў гусляра; Песня-дума за сэрца хапала; Вакол гэтай думы дудара-званара Казак дзiўных злажылась нямала.
Кажуць, толькi як выйдзе i ўдарыць як ен Па струнах з неадступнаю песняй,- Сон злятае з павек, болю цiшыцца стогн, Не шумяць ясакары, чарэснi;
Пушча-лес не шумiць, белка, лось не бяжыць, Салавей-птушка ў той час сцiхае; Памiж вольхаў рака, як штодзень, не бурлiць, Паплаўкi рыба-плотка хавае.
Прытаiцца да моху русалка, лясун, Каня вечнага "пiць" не заводзiць: Пад звон-песню жывучых гусляравых струн Для eсiх папараць-кветка ўзыходзiць.
V
Прывяла гусляра з яго нiўных сялiб Дворня князева ў хорам багаты: Пасадзiла на ганку, мiж кленаў i лiп. На цагляным парозе магната.
Невыдумная свiтка - убор на плячах, Барада, як снег белы - такая, Незвычайны агонь у задумных вачах, На каленях ляглi гуслi-баi.
Водзiць пальцам худым па сталевых струнах, К песнi-музыцы ладзiцца, строе; Водклiк б'ецца ад струн па сцюдзеных сцянах, Замiраючы ў сховах пакояў
Вось настроiў, навеў тон у струнах як след, Не зiрнуўшы на гулi нi разу, ў сядзiць гэты сумны, як лунь, белы дзед, ў чакае ад князя прыказу.
VI
- Што ж маўчыш ты, гусляр, нiў, лясоe песнябай, Славай хат маiх подданых слаўныў! Нам сягоння зайграй, нам сваiх песень дай,- Князь умее плацiць незвычайна!
Запяеш па душы, дасi ўцехi гасцям - Поўны гуслi насыплю дукатаў; Не пад мысль песня будзе каму-небудзь нам - Канапляную возьмеш заплату;
Знаеш славу маю, знаеш сiлу маю... - Многа знаю i чуў аб табе я,- ў я сам, як i ты, так табе запяю... - Ну, пара пачынаць, дабрадзею! -
Гэтак слухае, выслухаў князя гусляр, Заiскрылiся вочы сiвыя, Патануў у скляпеннях адзiн, другi ?дар, ў заплакалi струны жывыя.