Каметы
Каметы ляцелі па небе,
Я трымаў ў руцэ маланку,
У сьцёртых ад малітваў далонях
Халодным кастрычніцкім ранкам.
Ад стамлення трасліся калені.
Ад гукання асіплы голас.
На вятры стаяў адзін босы,
Я апошні ў полі колас.
Я кідаў ў неба маланку
Каб яна грукатнула дажджамі
Каб глеба братоў нараджала,
Якіх не пасекчы сярпамі!
Такіх самых як я, нават лепей,
Людзей мужных, сьвядомых з мрояй,
Працавітых, адважных, моцных
Беларускіх новых герояў
AMAROKA еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1