Хмарным ранкам выйшаў у краму
І знянацку падумаў пра карму,
У кагосьці душэўная рана,
У кагосьці заўсёды нірвана
Не вядома, што лепей, што горай:
Кепска лятаць ці добра ўпасці.
Хтосьці зараз смяецца ад гора,
Хтосьці плача ад шчасця.
Ніколі, ніколі ня будзе бяз болю,
Ня будзе бяз долу і без вышыні.
Ніколі, ніколі - хоць здайся бяз бою.
Не зменіш паролі сусветнай гульні
Ранкам сонечным крочыў да крамы
І пачуў дасканалыя словы:
"Гэта ўсё не навечна з намі,
Гэта ўсё дастаткова часова"
Тэлевізара чорная дзірка
І газэтных радкоў пустаслоўе,
Сотні песень нібы пад капірку -
Гэта часова
Ніколі, ніколі ня будзе бяз болю,
Ня будзе бяз долу і без вышыні.
Ніколі, ніколі - хоць здайся бяз бою.
Не зменіш паролі сусветнай гульні
Крочыў у краму снежнай сьцяжынай,
Я бы мог нарадзіцца жанчынай.
Ваўкалакам, катом, жабярынай...
Журавінай, чарніцай, ажынай...
Не вядома што лепей, што горай:
Кепска жыць альбо добра памерці.
Азбука Морзэ зьвязвае сэрцы...
Усё застаецца...
Ніколі, ніколі ня будзе бяз болю,
Ня будзе бяз долу і без вышыні.
Ніколі, ніколі - хоць здайся бяз бою.
Не зменіш паролі сусветнай гульні
NRM еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3