С. Корань - С.Корань Нам бы не памыліцца У агульнай чарзе. Мы ня здольныя біцца, Дзе штурхаюцца ўсе. Нам у шэрыя твары Глядзець непераглядзець. “Всем разбиться на пары” - Танцуюць усе. Але ў люстэрку адбіваецца: Зорная брама зачыняецца. Нам сьпяваць на калёсах - Мо лепей не сьпяваць. У агульнай вандроўцы Ня варта вандраваць.
У агульным аркестры Пашле ўсіх на.."на-на", А нашы героі сьпяваюць “ла-ла-ла”.