Ў чыстым полі вецір веіць. Вецір веіць, ножкі млеюць. Сам гаспадар масці кладку. Масці кладку, заві ў хатку. Заві ў хатку не пустую! Гаспадарочак, наш сакалочак! Ай, досыць марыць, пара ўжо да рыць! Сорак яек на падарак! Сыр на талерку, кварту гарэлкі! Гэй! Ото ж табе, пане, слаўны гаспадару. Вясна красна на ўвесь свет! У багацці жыці, сыноў ажаніці. Дабра нажываці, дочак аддаваці. Дочак аддаваці, за зяцямі слаці. Вясна красна на ўвесь свет! Песня спета. Проці красна лета. Лета радлівога, лета шчаслівога. Вясна красна на ўвесь свет! Вяліканька йдзець…