Новыя курапаты ўжо чакаюць, калі нас паболее Тых, каму надакучыла прыхаванае спаборніцтва болю. Кожны чацьвёрты хапаецца за смочку ідэі – Яны нібыта з ёй, але хто яны? дзе яны? Тыя шматлікія дзеянні, што выклікаюць усмешку; Таму камусці ўсё болей прывабным падаецца замежжа Памежнік / агляд / колькасць сумлення ў валізе – І калі ты ня ў спісе тым, свабодна валі сабе! Але трываеш усё моўчкі, падпарадкоўваеш думкі: Ці то надзея жывая, ці то / гэта глюкі… Зрэшты, ня ўсё так дрэнна, мабыць галоўнае пратрымацца?- Штовечар класціся спаць, уздымацца з раніцы зноў Усміхацца знаёмым моўчкі, рабіць сваю працу – І няхай яны ўжо ўсім гэтым падавяцца Я сьмяюся у вочы Бо смешнымі падаюцца выкрыкі ўчорашнія – Лёзунгі сёньняшнія адразу прыкрыя…ШТО яшчэ?! – Міжасабовыя спрэчкі ўнутры занядбалага гета – Паспець праблявацца ад гэтага Паспець зразумець прычыны - І ты глядзіш у вакно заварожанымі вачыма…
Пачалося з таго што ты пачуваўся хворым Тут такія ўмовы, мова… Сусьветная змова ў межах роднага гораду ўжо амаль незнаёмага Карацей,/ увогуле/ нічога новага… “у мяне яшчэ засталіся тыя каго я люблю!..” Цссс…хлопец… Засыпай… бо тут- Краіна/ мроі/ кропка by - цябе вітае Я размаўляю з Гос/па/дам, бо ў маёй царкве – wi-fi Бач, як усё проста?.. та да да дам!.. І не кажы Што ўсе навокал згубілі розум. Ружовыя Апранулі акуляры, думкі/ вы.кі.ну.лі нібы Бруднай вады вы.пі.лі. мы?.. (- да трох лічы. -адзін…) Тут глюкі, маўзэр і грынчы - жывыя гавораць жывым (Таму не стой і не маўчы!) Жывыя гавораць жывым!