Вечера Насильной Поэзии - 02 #34-35 [фенька = сяброўскія бранзалеты, муравей = 300 кіло, душа; сияние разума = радыёактыўныя мазгі, вочы вустрыцы, СССР тады] (дзед-зьдзекавед) | Текст песни и Перевод на русский
Нас не было — яно было, мы нарадзіліся у ім. СССР было тады¹, СССР і цяпер — галасамі з тэлевізара, галасамі з кніжак, галасамі разумных цытатак, галасамі прыгожых карцінак, галасамі блізкіх: — Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць. — А? А? Чё? — Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць. — А? Га? Чё?
А голасам клёку маленькі філёзаф, што жыве ў паддашшы, ціхенька сьмяецца ды кажа:
— Лес — гэта добра, калі едзеш па шашы, а ён прыкрывае ад сонца.
Бацькі — гэта выдатна: людзі, якім ня сорамна прасіць, якія не баяцца біць.
Радыёактыўныя мазґі² — гэта зручна: забабоны, дурасьць лепей бачна.
Сьціпласьць — гэтаксама добра: навучыся не прасіць, а прапаноўваць.
Чужы розум — гэта карысна: нашынкаваць, соль, перац, кіндза — навучысься змагацца з гуманізмам.
Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць — мыта за ўвоз спакойнага жыцьця на тэрыторыю Зямлі, мыта за ўвоз шчасьлівага жыцьця на тэрыторыю мазґоў.
Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць, Спаць, сраць, скурвіцца, рабіць — мэта?
Окта- лакта- — урэшце вэґанам быць, нікому ў сьвеце шкоды не чыніць, у сяброўскіх бранзалетах³ мірна пасьвіцца, жыць; нарэшце стаць посным сьняданкам у труне чарвякам — мэта?
Стаць знакамітым чалавекам памерці вялікім — 300 кіло! — «т’гудоф на б’ага г’одзіны»⁴ — нішцяк!
Ну, хто тут яшчэ вачыма вустрыцы⁵ глядзіць у прышлае?! Ну, хто тут яшчэ упэўнена й радасна чакае прышлага?
Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць — мэта?
Думаеш, знашоў? Ні-сла-ху-сла-я-сла, ха-ха! Не пасьпееш зразумець, а пасьпееш падмануцца.
Думаеш, няма? Ні-сла-ху-сла-я-сла, ха-ха! Не пасьпееш зразумець, а пасьпееш падмануцца.
І калі душою⁶ гарэцьмеш у пекле і будзеш смажыцца ў смале, памятай: — Бог любіць цябе.
Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць. Стаць, сраць, зьдзекава- цца, кпіць. [Стаць, сачыць/зьняць?] Можа, хоць гэта нарэшце вам дапаможа… ________________________________________ ¹ СССР тогда. ² Сияние разума. ³ Фенька. ⁴ Муравей. ⁵ Глаза устрицы. ⁶ Душа.