Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Вечера Насильной Поэзии - 02 #34-35 [фенька = сяброўскія бранзалеты, муравей = 300 кіло, душа; сияние разума = радыёактыўныя мазгі, вочы вустрыцы, СССР тады] (дзед-зьдзекавед) | Текст песни и Перевод на русский

Нас не было — яно было,
мы нарадзіліся
у ім.
СССР было тады¹,
СССР і цяпер —
галасамі з тэлевізара,
галасамі з кніжак,
галасамі разумных цытатак,
галасамі прыгожых карцінак,
галасамі блізкіх:
— Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць.
— А? А? Чё?
— Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць.
— А? Га? Чё?

А голасам клёку
маленькі філёзаф,
што жыве ў паддашшы,
ціхенька сьмяецца
ды кажа:

— Лес — гэта добра,
калі едзеш па шашы,
а ён прыкрывае ад сонца.

Бацькі — гэта выдатна:
людзі, якім ня сорамна прасіць,
якія не баяцца біць.

Радыёактыўныя мазґі² — гэта зручна:
забабоны, дурасьць лепей бачна.

Сьціпласьць — гэтаксама добра:
навучыся не прасіць, а прапаноўваць.

Чужы розум — гэта карысна:
нашынкаваць, соль, перац, кіндза —
навучысься змагацца з гуманізмам.

Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць —
мыта
за ўвоз спакойнага жыцьця на тэрыторыю Зямлі,
мыта
за ўвоз шчасьлівага жыцьця на тэрыторыю мазґоў.

Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць,
Спаць, сраць, скурвіцца, рабіць —
мэта?

Окта- лакта- —
урэшце вэґанам быць,
нікому ў сьвеце шкоды не чыніць,
у сяброўскіх бранзалетах³
мірна пасьвіцца, жыць;
нарэшце стаць
посным сьняданкам
у труне чарвякам —
мэта?

Стаць знакамітым
чалавекам
памерці вялікім —
300 кіло! —
«т’гудоф на б’ага г’одзіны»⁴ —
нішцяк!

Ну, хто тут яшчэ
вачыма вустрыцы⁵
глядзіць у прышлае?!
Ну, хто тут яшчэ
упэўнена й радасна
чакае прышлага?

Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць —
мэта?

Думаеш, знашоў?
Ні-сла-ху-сла-я-сла, ха-ха!
Не пасьпееш зразумець,
а пасьпееш падмануцца.

Думаеш, няма?
Ні-сла-ху-сла-я-сла, ха-ха!
Не пасьпееш зразумець,
а пасьпееш падмануцца.

І калі душою⁶
гарэцьмеш у пекле
і будзеш смажыцца ў смале,
памятай:
— Бог любіць цябе.

Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць.
Стаць, сраць, зьдзекава-
цца, кпіць.
[Стаць, сачыць/зьняць?]
Можа, хоць гэта
нарэшце вам дапаможа…
________________________________________
¹ СССР тогда.
² Сияние разума.
³ Фенька.
⁴ Муравей.
⁵ Глаза устрицы.
⁶ Душа.


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-