Мне не забыцца песні той даўняе вясны: "На мурамскай дарожцы стаялі тры сасны". Цяпер магу прызнацца - тады пачаў кахаць, Цябе з ніякай кветкай не мог я параўнаць.
Александрына, цяпер прыйшла зіма. Александрына, шукаю я - няма... Александрына, і з песьняй ты цьвіла. Александрына, якою ты была?
Сказаць, што васілёчак, - дык фарба ў ім адна, Сказаць, што ты лілея, - сьцюдзёная ж яна. Сказаць, што ты званочак, - ды ўсіх жа мала іх, Такою ты здалася ў семнаццаць год маіх.
Александрына, цяпер прыйшла зіма. Александрына, шукаю я - няма... Александрына, і з песьняй ты цьвіла. Александрына, якою ты была?