Мы нарадзіліся дзеля таго, Каб свяціць і каб саграваць. Дзеля таго, каб вецер быў цеплы, Каб была мягкай трава, Дзеля таго, каб сонца і снег, Каб любіць адно аднаго. Зрэшты, якая ўжо розніца - Гэта было даўно.
ПРЫПЕЎ: Ня плач, ня плач, дзяўчыначка, Не наракай на лёс, Табе свабоды скрыначку Падорыць Дзед Мароз.
Горад засыпаны снегам ушчэнт, Горад увесь пасівеў. Пенсіянэры ў тралейбусах Мараць пра СССР. Заплюшча вочы свае, Палічы да ста дваццаці. Мы нарадзіліся дзеля таго, Каб ісці па гэтым жыцці.
ПРЫПЕЎ: Ня плач, ня плач, дзяўчыначка, Не наракай на лёс, Табе кахання скрыначку Падорыць Дзед Мароз.
ПРЫПЕЎ: Ня плач, ня плач, дзяўчыначка, Не наракай на лёс, Табе ўдачы скрыначку Падорыць Дзед Мароз.