Я дакрануся да цёплага ветру,
Я буду бачыць уночы празь цемру,
Я зразумею, што ў сьценах ёсьць дзьверы,
Я зразумею, што ў сьценах ёсьць вокны.
Непрадказальнымi будуць учынкi,
Шматкаляровымi зробяцца хмары,
Хтосьцi раскажа пра новыя плынi,
Ты будзеш ведаць усё, што захочаш.
Ты будзеш самая сьветлая!
Ты будзеш самая чыстая!
Ты будзеш самая белая!
Ты будзеш самая-самая...
Я буду брудным, i шэрым, i дрэнным,
Я буду хворым, слабым i хлусьлiвым,
Мне не пазьбегнуць гэтай адплаты,
Мы крочым назад, мы вяртаемся позна.
Ты будзеш самая сьветлая!
Ты будзеш самая чыстая!
Ты будзеш самая белая!
Ты будзеш самая-самая...
Будзе пачуты шолах лiстоты,
І зразумелымi стануць аблокi,
Неба i сонца як дар урачысты,
Я буду дыхаць iншым паветрам.
Ты будзеш самая сьветлая!
Ты будзеш самая чыстая!
Ты будзеш самая белая!
Ты будзеш самая-самая...
Сьветлая, сьветлая, сьветлая...
Чыстая, чыстая, чыстая...
Белая, белая, белая...
Самая, самая, самая...
17. Impatt еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1