Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

20 - Магутны Божа | Текст песни

Магутны Божа! Уладар сусьветаў,
Вялiкiх сонцаў i сэрц малых,
Над Беларусяй, цiхай i ветлай,
Рассып праменьнi свае хвалы.



Дай спор у працы, штодзённай, шэрай.
На лусту хлеба, на родны край.
Павагу, сiлу i велiч веры
У нашу праўду, у прышласьць дай.



Дай урадлiвасьць жытнёвым нiвам,
Учынкам нашым пашлi ўмалот.
Зрабi магутнай, зрабi шчасьлiвай
Краiну нашу i наш народ!

20 еще тексты


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2
Видео
  • Магутны Божа Магутны Божа
    Беларускі гімн "Магутны Божа" Anthem of Belarus "Mahutny Boza" - Duration: 2: 12. by Zyve Belarus 52,699 ...