Вось мая зямля пад нагой бяжыць,
Вось мая зямля ў сьнягох ляжыць,
Закаваная лютым холадам,
Падуладная чужым волатам.
Вось мая зямля запаветная,
Занядбаная, непрыкметная.
Хоць багатая на малiтвы,
А крывёю шчодра палiтая.
А сыны яе незьлiчоныя -
Бесклапотныя, нехрышчоныя
Не турбуюцца, не хвалююцца,
Толькi пiць ды спаць не лянуюцца.
Як пачнеш сьпяваць - не абудзяцца,
Як пачнеш крычаць - не дачуюцца,
А спытаеш пiць - не дадуць вады,
А захочаш бегчы - няма куды.
Я iду наперад па ўзбочыне,
Я пяю свае песьнi змрочныя,
А зямля мая пад нагой бяжыць,
А зямля мая ў сьнягох ляжыць.
25 АБ-БА Аркестр еще тексты
Другие названия этого текста
- 25 АБ-БА Аркестр - Зямля (0)
- 25 АБ-БА Аркестр - Зямля [Мроя Cover] (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1