Надта хочацца ў вырай, Мая Белая Лебедзь. А цi хочаце вы ў рай? Мне хацелась бы ведаць, Мне хацелась бы ведаць. Мне хацелась бы верыць, Што вы хочаце ў вырай, Мая сумная Лебедзь.
А за вокнамi шэрань I ня ўбачыць край сьвету. У нябёсах у шэрых Я растану бяз сьледу.
Надта хочацца ў вырай, Мая Белая Лебедзь. Ляцiм зь мiрам, як зь лiрай, Чарада нас прывецiць, Чарада нас прывецiць. I мой сум не прыкмецiць Мая Белая Лебедзь, Мая сумная Лебедзь, Мая сумная Лебедзь.