А ці поўна
Арэхава чаша,
Ядром наліван
А так поўна?
А ці поўна,
Што не ўскалыхнецца
І не паліець -
А так поўна!
А ці поўна
Старшэнькава гумно,
Дабром навязён?
А так поўна?
А ці поўна,
Што ні ўзыйці, ні ўз'ехаць,
Сокалам ні ўзляцець -
А так поўна!
Толькі сьцежка -
Яму пахадзіці,
Дабра паглядзець.
Толькі сьцежка.
Другие названия этого текста
- Этническая Славянская - Оръехава Чаша (0)
- 331. HVARNA - Arechavaja Čaša (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2