Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

448. Вольскi Лявон - Марскі чалавек | Текст песни

І рэк, і азёраў мы маем зашмат,
А мораў няма, акіянаў няма.
А мне дык нічога - а быў чалавек,
Што з гэтай прычыны закончыў свой век.
А мне дык нічога - а быў чалавек,
Што з гэтай прычыны закончыў свой век.

Ён тут нарадзіўся і вырас ён тут,
Але ў карабельны пайшоў інстытут.
Усе акіяны і моры скарыў
І вось на радзіму вярнуўся стары.
Усе акіяны і моры скарыў
І вось на радзіму вярнуўся стары.

Хадзіў ён, хістаўся, па цьвёрдай зямлі,
Нібыта па хісткім ідзе караблі,
А мора не бачыў - гарэла душа,
І ромам тушыў ён душэўны пажар.
А мора не бачыў - гарэла душа,
І ромам тушыў ён душэўны пажар.

Вось так і сканаў між азёраў і рэк
Тутэйшы, але ўжо марскі чалавек.
Ляжыць у сваёй беларускай зямлі
У драўляным апошнім сваім
караблі.
Ляжыць у сваёй беларускай зямлі
У драўляным апошнім сваім караблі.

448. Вольскi Лявон еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1