Калі ідуць на абардаж,
І поўніць полымя прасьцяг
Да верху мачты - экіпаж
Цвікамі прыбівае сьцяг.
Даўно здалася - нават сталь, -
І толькі зараз - мы памром
Пад сьцягам, што ў прадонні хваль
Зьнікае разам з караблём.
Ў крыві краіны нашай бель,
Прыходзіць час смяротных сноў,
І нашай волі карабель, -
Няскораны, - ідзе на дно.
І сёньня ў вечны наш працяг,
У неба на світаньні дня
Уздымуць нас, як волі сьцяг,
Якога й Богу нельга зьняць.
715. Вольскі Лявон еще тексты
Другие названия этого текста
- Лявон Вольскі - Калі ідуць на абардаж... (верш Ул.Караткевіча "Павешаным 1863 года") (1)
- Невядомы выканаўца - Калі ідуць на абардаж... (верш Ул.Караткевіча "Павешаным 1863 года") (0)
- 715. Вольскі Лявон - Калі ідуць на абардаж (0)
- Вольскі Лявон - Павешаным 1863 году (Л.Вольскі / У.Караткевіч) ... праверана на "Тузіне" (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1