Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.
Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму богу – ўсясвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі.
Я буду маліцца да яснага сонейка,
Няшчасных зімой саграваць сірацін,
Прыветна па збожных гуляючы гонейках,
Часцей заглядаці да цёмных хацін.
Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму богу – ўсясвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі. (3 разы)
Я буду маліцца і сэрцам, і думамі!
7th- Heavenue еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1