ЗЛАТ-ГОРАД Дзе неба найсіней, Пад ім злат-горад ёсць З празрыстай вострай брамаю І зорнай яскрынёй. А ў горадзе тым сад. Там красак не злічыць. Звяры там ходзяць гожыя, Што нельга і ўявіць. Адзін — агністы жаўтагрывы леў, Другі — бушлівы шматвачысты вол. А яшчэ арол там — дзіва-птушка, Златакрылая і яснавокая. Дзе неба найсіней, Там зорка ёсць адна. Яна з табой, анёле мой, З табой заўжды яна. Хто любіць, той і люб. Хто светлы, той і свят. І ты за гэтай зоркаю Ў дзівосны крочыш сад. Цябе сустрэнуць жаўтагрывы леў, Бушлівы сіні шматвачысты вол. А яшчэ арол там — дзіва-птушка, Златакрылая і яснавокая.