Паклікала, бо не змагла Доўга адна так Новы амаль вязаны шаль Не грэе зусім, нажаль
Разляталася па дварах І дрыжэла ад холаду Напалоханае дажджом Беларускае золата Дашукацца і назаўжды Разам вырвацца з гораду І кранаць валасоў тваіх Беларускае золата
Не плакала, бо не магла Больш адчуваць боль І я не адкрыў, як цяжка чакаць Стаяць і глытаць пыл