Па-над белым пухам вішняў,
Быццам сіні аганёк,
Б'ецца,ўецца шпаркі, лёгкі
Сінякрылы матылёк.
Навакол усё паветра
Ў струнах сонца залатых,-
Ён дрыжачымі крыламі
Звоніць ледзьве чутна ў іх.
І ліецца хваляй песня,-
Ціхі,ясны гімн вясне.
Ці не сэрца напявае,
Навявае яго мне?
Ці не вецер гэта звонкі
Ў тонкіх елках шапаціць?
Або мо сухі, высокі
Ля ракі чарот шуміць?
Не паняць таго ніколі,
Не разведаць,не спазнаць:
Не даюць мне думаць зыкі,
Што ляцяць,дрыжаць,звіняць.
Песня рвецца і ліецца
На раздольны,вольны свет.
Але хто яго пачуе?
Можа,толькі сам паэт.
Aliena Saŭlienaŭte еще тексты
Другие названия этого текста
- Aliena Saŭlienaŭte - Pa-nad bielym pucham višniaŭ (0)
- Алена Саўленайтэ - Па-над белым пухам вішняў (1910 г.) (0)
- Алена Саўленайтэ - Па-над белым пухам вішняў (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1