Нам з табою пакуль што не верыцца, Што дзяцінства прайшло назаўжды. Нам здаецца, паклічаш і вернецца, І чаройнай усмешкай засвеціцца, Да сябе павядзе праз гады.
Прыпеў:
Школьны баль, школьны баль, Я прашу, я прашу не канчайся. Школьны баль, школьны баль, Пакружы, пакружы нас у вальсе. Многа нам, многа нам, Многа нам яшчэ трэба сказаць, І з надзеяй, і з шумам глядзяць Мілыя вочы, з надзеяй глядзяць.
Мы сягодня нікуды не познімся І з ахвотай заходзім у клас. Нашы сэрцы пяшчотаю поўняцца, Каліласка, такімі запомніце, Дарагія настаўнікі, нас.
Прыпеў:
Тут спазналі нямала харошага, Навучыліся многаму мы. І каханне яшчэ асцярожнае, Усім дарыла нам казкі прыгожыя, Нібы лета ў суметах зімы.