Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Alta Mente - Край (Крыжаносец) | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Раскажы мне пра край
Рэк і сьветлых абшараў,
Край бясконцай вясны,
Дзе не страшны і скон,
Раскажы мне пра край,
Аб якім усе мы марым,
Аб якім бачым сны
Ужо тысячы дзён.

Я, быць можа, асьлеп,
Так, я больш невідушчы -
Ў лабірынтах шляхоў
Ноч заблытала нас...
Калі Богу патрэбна не слава, а чыстыя душы,
То такім, як я ёсьць, не хачу паміраць.

Край,
Пра які твораць песьні з далёкіх часоў,
Край,
Дзе, канешне, я буду шчасьлівы з табой...
Раскажы пра яго...
Мне ўжо хутка на бой...
Раскажы мне пра край нашых песень і сноў.

Раскажы пра яе,
Пра пагоню за сьмерцю,
Як мы рвемся за ёй
У нястрыманы бег,
На вар'яцкай вайне
Я паранены ў сэрца
Не мячом, не стралой -
Я губляю сябе.

Льецца чыстая кроў
Тых, хто гіне бязвінна
За чужыя грахі,
За экстаз забыцьця...
Мне б той крыж, што бясьпечна прашыты на белай тканіне
Прапаліць на душы, быццам сімвал жыцьця!..

Край,
Пра які твораць песьні з далёкіх часоў,
Край,
Дзе, канешне, я буду шчасьлівы з табой...
Раскажы пра яго...
Мне ўжо хутка на бой...
Раскажы мне пра край нашых песень і сноў.

Мы ідзем пад агнём
Па гарачых вугольлях,
Дымам дыхаюць грудзі,
Губляецца зрок...
Раскажы мне пра край
Некрывавых герояў,
Дзе бясьсільныя людзі,
Дзе ўсіх бачыць Бог.

Мне прымроіўся луг,
Узгоркі, родныя пушчы,
Быццам згублены Рай,
Быццам страчаны дом...
Калі край існуе ў нябёс, за яго зазірнуўшы
Я хачу бачыць край нашых песень і сноў!..

Край,
Пра які твораць песьні з далёкіх часоў,
Край,
Дзе, канешне, я буду шчасьлівы з табой...
Раскажы пра яго...
Мне ўжо хутка на бой...
Раскажы мне пра край нашых песень і сноў.


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-