Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Alta Mente - Падымі мяне ў неба | Текст песни

Разьлятаюцца чорныя груганы,
Вецер цешыцца з грывай каня,
Ранак стогне вайсковымі сурмамі,
Ахінулася стальлю зямля.

Хутка бітва. Сыйдуцца са славаю
Меч зь мячом, з лукам лук, з рацью раць,
Бойка хлыне залевай крываваю -
Не спыніць, не зьвязаць, не стрымаць.

Падымі мяне ў неба,
Дзе на гордых штандартах палае ўсход,
Падымі мяне ў неба -
Мне бы болей свабоды і велічных крылаў разьлёт,
Падымі мяне ў неба,
Сьвежым ветрам і сонцам мяне напаі,
Падымі мяне ў неба,
Вышэй падымі!..

Поле бітвы аздоблена сьцягамі,
Коні вершнікаў цуглі грызуць,
Да заходу крываваю брагаю
Ваяры сваю смагу зальюць.

На харугвах анёлы барвовыя,
Б'ецца вецер у грудзі шчытоў,
Стрэлы дзюбамі джаляць сталёвымі,
Пыл ляціць з-пад цяжкіх капытоў.

Падымі мяне ў неба,
Коні рвуцца ў імклівы нястрыманы бег,
Дзе я быў, дзе я не быў -
Тыя, хто быў са мной, там запаляць агонь для мяне,
Падымі мяне ў неба -
Там свабодныя душы, прамыя шляхі,
Падымі мяне ў неба,
Вышэй падымі!..

Хай мой меч не спазнаецца з ножнамі,
Хай чужынцаў карае агнём,
Хай сячэ ён калосьсе варожае
Крыважэрным і хуткім сярпом.

Падымі мяне ў неба,
Не схіляў галавы я да гэтых часоў,
Ўпершыню перад небам
Ціха падаю ніцма, прыняўшы ў грудзі лязо,
Падымі мяне ў неба,
Лёгкі подых, як птушка, ляціць ад зямлі,
Падымі мяне ў неба,
Вышэй падымі!..

Ды праз рэбры мае прарасла трава,
Мёртвым пальцам не вытрымаць меч...
Як далёка ляжыць мая галава
Ад імжою ахутаных плеч!..

Вецер бразгае меднымі струнамі,
Поле сьніць белы ўсьцішаны сон...
Дзесьці стогнуць вайсковымі сурмамі
Бітвы гэтых і будучых дзён.

Падымі мяне ў неба,
Ўсьлед за стужкаю хмар, што прасыпалі сьнег,
Падымі мяне ў неба,
Ўсе дарогі на сьвеце вядуць толькі ўніз альбо ўверх,
Падымі мяне ў неба,
Прэч ад шэрых прастораў халоднай зямлі,
Падымі мяне ў неба...
Вышэй падымі!..

Alta Mente еще тексты


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-