Я буду заўжды з табой Сэрцам і душой, Морам і зямлёй... Я - цёплых дажджоў вада І марскі прыбой, Восеньскі спакой...
Пачуй мяне праз маё маўчаньне...
Мой сьвет - у тваіх руках, Без цябе яму немагчыма быць, А ты пракладаў свой шлях У дрыготкіх снах, Звонкіх верасах, Абдоймах паплавоў, азёр і скал... На жаль, мяне ты не шукаў... Імгла дажджоў залье твой выпадковы сьлед, І ты не ўспомніш пра мяне...
Пачуй мяне праз маё маўчаньне... Пачуй мяне... Без цябе так цяжка...