Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Alta Mente - Раманс | Текст песни

Не падавайце мне надзей,
Не абяцайце мне каханьня,
Дазвольце звыкла надалей
Нясьці, што мне наканавана.

Я не хачу мяняць спакой
На трапяткія летуценьні:
Не заставайцеся са мной –
Я гэтай долі не хацела.

Вы – толькі лёгкі дзіўны сон,
Што мне прысьніўся на сьвітаньні,
Я не хачу да Вас у палон
І не хачу шукаць спатканьня.

Мяне Вы ўзрушыць не змаглі,
Мне перад Вамі не скарыцца,
Вы вечным сонцам не былі,
А толькі хуткай бліскавіцай.

Нам не глядзець у люстэркі зор,
Не сумаваць пры разьвітаньні,
І не для нас пляце ўзор
Лісьцё дарогай палымянай.

Я не хачу пустых пакут,
Пустога смутку і адчаю,
Я сэрцу вынесла прысуд,
І Вас кахаць я не жадаю.

Не падавайце мне надзей,
Не абяцайце мне каханьня.
Дазвольце звыкла надалей
Нясьці, што мне наканавана.

Alta Mente еще тексты


Видео
    Нет видео
    -
    Оценка текста
    Статистика страницы на pesni.guru ▼
    Просмотров сегодня: 1