Вакол машыны й дамы Пачуцьцяў прывідныя сны І дасканалы гэты сьвет Разумець яго жаданьня не І хочацца быць аднаму Парваць як нітку цішыню І адарвацца ад зямлі Забыць імгненьні на вякі
Запомнім раз і на заўжды Як мы палілі з табой масты Ад цябе мне засталіся толькі сны І тыя фоткі, дзе я і ты
Вакол жыцьцёвы фатасэт Каляж маіх звычайных бед І ўсё імкнецца ў небыцьцё Таксама як маё жыцьцё Але ё пэўны яшчэ час Каб адрадзіць каханьне ў нас Разьбіць аб камяні смугу Кахаць цябе я так хачу
Запомнім раз і на заўжды Як мы палілі з табой масты Ад цябе мне засталіся толькі сны І тыя фоткі, дзе я і ты