Усё даўно не мае значэньня Рукі не прымаюць рашэньня Пярсьцёнак на тваім безыменным Добра патлумацыць жаданьні Лёс вырашыў і спаткаў нас Бачу цябе ўжо без прыкрас Ты абдымаеш і маўчыш Хочаш сказаць але толькі глядзіш
Колькі не сказаных словаў Колькі змаўчалі пачуцьцяў Колькі гарачых абдымак Мы пахавалі пад пылам Пылам маёй настальгіі Яно было і мы былі Проста не разумелі Шчасьці схапіць не пасьпелі
Гэта мая настальгія Яно было і мы былі Проста не разумелі Шчасьці схапіць не пасьпелі
Ты разумееш па вачах Што я адзін і ў гэтым мой страх Не вінаваць мяне моцна Шчасьця няма ў адзіноце Мы разьвітаемся як сябры Я пагляджу, азірнешся і ты Проста так трэба і так ёсьць Цяпер я чужы, я проста госьць
Гэта мая настальгія Яно было і мы былі Проста так трэба і так ёсьць Цяпер я чужы, я проста госьць