Калі ідуць на абардаж, I поўніць полымя прасцяг Да верху мачты — экіпаж Цвікамі прыбівае сцяг. Даўно здалася — нават сталь, — І толькі зараз — мы памром Пад сцягам, што ў прадонні хваль Знікае разам з караблём. Ў крыві краіны нашай бель, Прыходзіць час смяротных сноў, I нашай волі карабель, — Няскораны, — ідзе на дно. I сёння ў вечны наш працяг, У неба на світанні дня Уздымуць нас, як волі сцяг, Якога й Богу нельга зняць.