Песьня "Trably" ад гурта [club1603935|Amaroka] зьявілася ў сьнежні 2008 году. Яе аўтар Зьміцер Афанасенка апавядае, што быў у той час у гуморы: «Настрой быў дужа вясёлы, прыходзілі думкі пра розныя сацыяльныя праблемы, пра тое, што хутка нас — студэнтаў — пачнуць размяркоўваць у Вэнэсуэлу. Сьмешна было з усяго гэтага і з таго што наперадзе чакае. Усе думкі неяк перамяшалася і нарадзіўся такі вось сацыяльна-гумарыстычны сьпеў». Хлопцаў усё ж у Вэнэсуэлу не разьмяркавалі, але гэты сьпеў вырашана было пакінуць у рэпэртуары гурта. Ён жа і даў назву апошняму дыску каманды.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1