Хоць для вока не відна, У одапісу, ў меласе Есць свая шкала адна — Амплітуда смеласці. Шэф — вялікі, Ты — малы, Твой аклад у цэласці, Ты пільнуешся шкалы Амплітуды смеласці! Не хадзі па бітым шкле. Да васковай спеласці Адхіляйся па шкале Амплітуды смеласці. I, лясны кіраўнічок, Дбай у асавеласці, Дзе, які ўзарваць карчок. Амплітуда смеласці! Думка дзёрзкая была, Ды чаму ж сумелася? Не пускае зноў шкала— Амплітуда смеласці! Хочаш скразнякоў, Святла, Пахвала прыелася, — Вытры ўсю шкалу Датла, Набярыся смеласці!