За сабою паклiча - пойдзе цень без аблiчча. Знойдзе ў цемрыве ночы ззяючы шлях - пакрочыць.
Уздоўж аблокаў-мрояў, Уздагон дарог-iмкненняў, Пад спеў сяброў-напояў, Сярод вiны каменняў.
Яскравай Мары ўсмешка, Нячулых рук абдымкi, Аблуда промняў вершаў Атрута пылу здымкаў.
Крылы аднекуль бяруцца, Моц ад Зямлi адарвацца. Ласкава Змрок прыабдыме - Увядзе у кола Зорнага танца.
Покрыва Цемры прыздыме, I ажывуць у Месяцы-люстры Голых пачуццяў адбiткi - вязнi схаванай спакусы.
Бляск першай iскры - народзiны Мэты. Лагода паветра - козыт у скронях. Скокi дажджу - i Сэрца ўгрэта. Шляху прастор - ад Святла да Сутоння.
Расхiснуушы душу замест зрэнак, уласнае "я" перад Небам пакладзе бы святую ахвяру. Бязмежжа Сусвету абшараў... ...адчуе, пазбегнуўшы 'дразу ўмоў Прасторы ды Часу!
Пазбавiўшыся кратаў Апекi ды парады, Таропка апрануцца У пер'е крылаў Улады.
Ляцець па-за нябёсы, Каб нават ценi чулi. На Сонцы апынуцца Заблуканым у вуллi.
Над сцятай Зямлёй, 'шчэ соннай павекi пякучага Сонца. Лiецца Святла атрута на твар душы распранутай.
Бяжаць прымушае бегам прэч ад Зорнай Крынiцы ведаў. Услед псоў-праменняў зграю з-за Брамы Аблокаў спускае
I , схамянуўшыся, жвава схаваецца зноў у цялесныя нетры. Супраць Сонца сам на сам Розум, раззброены ведамi.
I, да Шчасця Магiлы прыпаўшы, Застыне Душа ў адчаi ...Гора Калыску няспынна Роспачы Вецер люляе.
Полымя памяць - пачуццяў асмолкi. Душа Акiяну - у кожнай кроплi. Ветразя сэрца - паветра пустэча. Далонi Зямлi - са Смерцю сустрэча.