Будзь трусам, жыві ва ўтульнай нары, Наперад не йдзі, праўды не гавары. Будзь трусам! Маліся на ўлады брахню, Адвагу забі і сумленнасць сваю. Будзь трусам, бо лісы вакол путаюць, Сядзі, не высоўвайся, бо, блядзь, з’ядуць. Будзь трусам, не мар пра свабоду дарма, А радуйся, што ў цябе ёсць нара. Будзь трусам, заўжды галасуй за вусы, Цябе іншыя падтрымаюць трусы. Будзь трусам і пэўны час будзеш жывы, Да старасці зможаш пражыць у нары.