Наперад! У пекла! У бой! У ход мiзэрыкорды! Не спынiць!Не стрымаць! Не зломлены дух наш горды
Буду калоць, пакуль не самлее рука Імя мне сляпы гнеў і ніхто не пазбегне адплаты У полымі захаду таяць харугваў шыхты, як вада І не будзе каму апасля падлічываць страты
Наперад! У пекла! У бой! У ход мiзэрыкорды! Не спынiць!Не стрымаць! Не зломлены дух наш горды
Дрыжыце! Вас не ўратуе ніхто Маліцесь! Вам не дапамогуць вашы малітвы Біць, буду біць, ізноў і ізноў У бясконцых баях уласнай бітвы
Нi недзе там, нi за лясамi А гэта зямля пад тваiмi нагамi Пакуль хопiць моцы i стане сiлы Не саступi яе да магiлы