не магу дазволіць хлусьні сабе і не сьпяваю пра тое, што ўсё будзе добра чалавечы сьвет заўжды будзе напоўнены болем і адчаем
я магу зразумець Цябе калі Ты прагнеш бясьпекі і свабоды але не разумею, калі дзеля гэтага ты ахвяруеш свабодай у выніку ў Цябе не застанецца нічога НІЧОГА!
неперадвызначаная і творчая свабода куды лепей за рэглямэнтаванае цемрашальства выбар стаіць перад кожным з нас чаму аддаць перавагу: свабодзе, справядлівасьці і любові да бліжняга ці садысту, нарцысу і канфармісту, які знутры ад прыроды яшчэ больш абцяжарвае нам існаваньне тое, што выбар мы мусім рабіць безперапынна са дня ў дзень з хвіліны ў хвіліну
чалавечы сьвет будзе заўжды напоўнены БОЛЕМ І АДЧАЕМ калі аддаеш свабоду то губляеш і бясьпеку выбар стаіць перад кожным з нас чаму аддаць перавагу свабода, справядлівасьць і любоў да бліжняга - вось мой выбар ВОСЬ МОЙ ВЫБАР!