БУДЗЬ СЬМЕЛЫМ! Магутна ярмо друзгачы! Ідзі сам наперад, другіх ведучы!
БУДЗЬ СЬМЕЛЫМ! Ня вер у людскую брахню, Вер толькі ў адвагу і сілу сваю!
Будзь сьмелым, хоць путалі б злыдні ўвакруг, – Адважным ваякам ня страшны ланцуг!
Будзь сьмелым, як вецер, як воля сама! Знай, сьмелых ня чэпе ні крыўда, ні цьма! Будзь сьмелым, як бура, што крышыць дубы, А будзе твой верх, тваё права заўжды!
БУДЗЬ СЬМЕЛЫМ, ЯК ВЕЦЕР, ЯК ВОЛЯ САМА! ЗНАЙ, СЬМЕЛЫХ НЯ ЧЭПЕ НІ КРЫЎДА, НІ ЦЬМА! БУДЗЬ СЬМЕЛЫМ, ЯК БУРА, ШТО КРЫШЫЦЬ ДУБЫ, А БУДЗЕ ТВОЙ ВЕРХ, ТВАЁ ПРАВА ЗАЎЖДЫ!