Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Askiepak - Ni pychi, ni honaru (No haughtiness, no glory) | Текст песни

ЛЮБАЯ ВАЙНА:
гэта дні
насычаныя на падзеі
што адбіраюць усе твае дзіцячыя мары
калі зь людзей
вылазяць зьверы
і ты перастаеш
зьдзіўляцца акручнасьці
яна становіцца
ўмовай выжываньня
а неба з блакітнага пераўтвараецца ў барвовы фон
над зруйнаванымі дамамі і разбуранымі сем’ямі

гэта дні жалобы па ўсіх ахвярах гвалту
не адчуваю я ў іх ні пыхі, ні гонару
маёй нагі ня будзе ніколі на парадах
дзе мераюцца здольнасьцю ЗАБІЦЬ І БЫЦЬ ЗАБІТЫМ

твой страх
становіцца
прычынаю крыві
на гэта
ніколі не забыцца
і не ўратуе
ніякая аддыкцыя
дэман
знутры
ні за што не супакоіцца
пакуль
ты
не адправішся ўсьлед
за
сваімі
ахвярамі

Дзіўныя пераўтварэньні пачынаюцца адразу ж
пасля перамір’я. Вайна, якая толькі скончылася, якую
ненавідзяць амаль усе салдаты, для тых,
хто выжыў, паступова становіцца найбольшай прыгодай жыцьця.
Яны вяртаюцца ў паўсядзённасьць, якая, калі яны
поўзалі ў акопах, здавалася ім раем.
Яны акунаюцца ў будні зь іхнімі клопатамі і непрыемнасьцямі,
і вайна становіцца чымсьці няпэўным, далёкім, аджытым,
і з-за гэтага яна міжволі прыхарошваецца і скажаецца.
Масавыя забойствы становяцца прыгодамі, у якіх удалося ацалець.
Адчай забываецца, пакуты праясьняюцца,
а сьмерць, якая не зачапіла канкрэтнага чалавека,
стала тым, што заўсёды прысутнічае ў жыцьці: чымсьці абстрактным.
Рэальнасцю яна з’яўляецца толькі тады,
калі б’е блізка ці хапаецца за цябе.
Ветэран вайны, які пад камандаваннем новага лідэра
маршыруе перад помнікам, летась быў пацыфістам.
Цяпер ён востры нацыяналіст.
Новы фюрэр пераўтварае ўспаміны пра вайну
і пачуцьцё таварыскасці, якое было амаль у кожнага,
у гонар за вайну. Хто не нацыяналіст,
той забруджвае памяць пра загінулых гэрояў – гэтых бедных,
выкарыстаных, забітых гэрояў, якія ахвотна яшчэ пажылі б.
Зь якім задавальненнем скінулі б яны правадыра з трыбуны,
дзе ён у гэтую хвіліну трымае прамову, калі б маглі!
Але яны бездапаможныя і знаходзяцца
ва ўласнасьці тысяч камандзіраў,
якія выкарыстоўваюць іх у эгаістычных мэтах,
якія хаваюць іх пад такімі словамі,
як любоў да айчыны і нацыянальнае пачуцьцё.
(тэкст часткі spoken word паводле рамана Эрыха Рэмарка "Чорны абеліск" (пераклад Іны Хоміч)

Askiepak еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1