У жолабе ціхім нарадзіўся Ён вялікі, Каго прадказвалі прарокі, аб кім зямлі раздаваліся ўскрыкі, Прыйшоў на бедную зямлю, хоць і на спадчыну сваю, Сваі не прынялі Яго, хоць быў з Юдэйскага краю.
Паходзіў з пакалення Юды, з калена Айца Давіда, Святым Анёлам звеставаны, народжаны Дзевай Марыяй, Бог вялікі – толькі Яму ўся хвала і пакланенне, Бо Ён адзіны прынёс свайму свету святое Збаўленне.
У Віфлееме – горадзе ціхім, як адзначалі прарокі, Што там народзіцца Святы ў найбліжэйшыя срокі, Дзевяць месяцаў насіла Яго пад сваім сэрцам Марыя, Памятала, што з яе цела народзіцца сам Месія,
Вось Бог праўдзівы і вялікі, Валадар Анёлаў, Слова вечнага Бога, праспяванае ў песні вясёлай, Корань са пня Ясэя, прамы нашчадак Якуба, Калі Ён нарадзіўся, на небе моцна загучалі трубы.
І зорка засвяціла, увесь Віфлеем абудзіла, Госпада пастушкам паказала, а яны знайшлі гэтае Дзіва. Тры каралі нават прыйшлі пакланіцца не з прымусу, З далёкага Ўсходу дары прынеслі Ісусу.
Вось дзве тысячы гадоў прайшло ўжо з таго дзіва, Калі зорка адна тады ўвесь свет абудзіла, І сёння, так, як тады, Госпад у сэрцы прыходзіць, Але, на вялікі жаль, Ён супакою ў іх не знаходзіць.
Сэрца зачынена сёння пяццю ці сяммю замкамі, Шчырасці і прастаты мы больш ужо не знойдзем з вамі. Любоў да сябе, кампутары, інтэрнэт, айфоны, Барацьба бясконцая за ўладу і за карону.
Вір непатрэбных рэчаў забірае і нас з вамі, Але ж вы адракіцеся, пайдзіце ўслед за пастухамі, Няма ўжо нават традыцыі збірацца ўсёй сям’ёю, Бо праца, бізнэс, інтэрнэт паглынаюць з галавою.
Тэлефоны, грошы, дабрабыт з сабой не забярэш у магілу, А Ісус кажа, што Каралеўства Божае здабываецца сілай, А мы не чуем сёння Бога, які ў цішыне прамаўляе, Бо шум ад рана і да ночы ўсё паглынае.
Калі ты не так паспяховы, то, напэўна прыдзеш да бутэлькі віна, Да канаплі ці гераіна, - залежнасць усюды адна. Сэкс, нікатын, Дота 2, бессэнсоўныя словы і рэчы Забіраюць у цябе сябе, толькі праблемы прыносяць на плечы,
Але Ісус церпяліва чакае, папрасі ў Яго дапамогі, Калі пад твайго крыжа праблем цяжарам ужо згінаюцца ногі, Ён на сябе возьма тваі праблемы і панясе на плячах, Шукай Яго і знойдзеш аднойчы атражэнне сябе ў Яго вачах!