Калі мне кажуць "рэвалюцыя"
Я уяўляю іншую краіну
Якая будзе для мяне свая
І ворагаў маіх таксама прыме
У той краіне месяцы і дні
Мінаюць без апатыі і жалю
І без штодзённых порцыяў хлусьні
Якія нас даўно ужо дасталі
Я уяўляю гэты горад Менск
Бязь сьлізкага мармуру пад нагамі
Дзе назвы вуліц маюць сэнс і сьвяты маюць сэнс
І не будуюць сьценаў паміж намі
Тут можна не баяцца слова "я"
І быць сабою кожную хвіліну
Калі мне кажуць "рэвалюцыя"
Я уяўляю гэтую краіну
Band A еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3