У песьні выкарыстаны цытаты з твораў Пемена Панчанкі і Максіма Танка, перахлушаныя Ігарам (Зігзагам) Загумёнавым ручкай у падручніку ў школьныя гады.
Тэкст песьні:
Якія знаёмыя матныя словы Якая цудоўная родная мова І ўсё мілагучна да слыху майго І звонкая “бздзе” І густое “гаўно”
Пімен Панк Пімен Панк Пімен Панк Пімен Панк
Нясеш ты вялікую праўду народам магутная руская мова Нясеш ты вялікую праўду уродам матная руская мова
Максім Танк Максім Панк Максім Танк Максім Панк
Арыгінал цытат:
1. Якія знаёмыя назвы і словы Якая цудоўная родная мова І ўсё мілагучна да слыху майго І звонкая дзе І густое чаго.
Пімен Панчанка
2. Нясеш ты вялікую праўду народам магутная руская мова
Максім Танк
Водзыў вядомага музычнага крытыка Вітаўта Мартыненкі:
Ігар, на тым канцэрце я зьвярнуў увагу на гэтую песьню. Яна аказалася значна больш каштоўнай культураляґічна, бо пераасэнсоўвае рэальны нацыянальны досьвед. Вы тонка расставілі акцэнты рознасьці двух клясыкаў Панчанкі й Танка. Абодва таленты, але адзін трывалы, другі падатлівы. Вы разабраліся яшчэ ў школе. Посьпехаў вам!