*********************** Свяціла сонца, неба грэла, Ды жоўкла лісце на вачах. Душа ўжо тады балела, Ужо тады адчуў я жах.
Яна прасіла і нямела: 'Ты адпусці мяне ў прастор'. Я даў ёй згоду, каб ляцела У іншы свет, а сам памёр.
***********************
I. Цудоўным восеньскім вечарам Я раптоўна вазьму ды памру Такім вось слабенькім знявечаным У сваім асабістым муру. Са сваёю маленькай душою З гітарай у якой няма струн Ды няхай за руку з табою Мне малітвы чытае пярун.
II. І няхай пахаваны нядоляю Я буду ляжаць ў труне Можа там я сустрэнуся з воляю Там мяне яна не абміне. Няхай восень жоўтае лісце Сыпле мне на атручаны твар Усё роўна ўжо няма выйсця Я развітваюсь з вамі, спадар!