I Нас памятаюць залатыя зборы Хмурых палацаў, што глядзяць на зоры. Мы там свае вадзілі карагоды, Елі смачна там! Калі нас да зямлі хіліла ветрам, А сцюжа накрывала сваім срэбрам, Анёлы напаўнялі душы верай, Верылі у нас!
Залаты той час Не пакіне нас І у сэрцы б’ецца маладосць!
Пр: Крок за крокам і з паднятаю галавой Мы вандруем і губляем свій супакой Фут за футам мы маладзеем душой! Крок за крокам і з паднятаю галавой Мы вандруем і губляем свій супакой Фут за футам мы маладзеем душой!
II Нам каралі краін цягнулі рукі, МузЫкі іхняе дарылі гукі, Але мы не змянялі свій кірунак Крочылі далей! І сэрца біла кулямётам у целе, Сапхнуць з дарогі нас ня раз хацелі, Але наш компас заставаўся цэлым Марай мы жылі!