I Прысніў сон, што недзе Праз сто вякоў, праз сто падзей Больш сонца ня свеціць Ня хоча болей грэць людзей. Вятрам там рай – вый ды лунай Пустыя хмарачосаў камяні. Ты разглядай, ты заўважай Няма нікога на зямлі.. На зямлі..
Пр: У чорнай вадзе светлых надзей Рэшткі даела зграя людзей! Грошы цяклі у іх гаманцы Няма людзей напрыканцы!
II Халодны рэактар – як куля Апошні аргумэнт. Нас выдаляць заўтра Як лішні, непатрэбны элемент. Надзеі таюць у кнізе той, Нібы у спякоту ледзянцы. Сціскаю я тваю далонь Мы разам тут, напрыканцы! Напрыканцы…
Пр: У чорнай вадзе, светлых надзей Рэшткі даела зграя людзей! Грошы цяклі у іх гаманцы Няма людзей напрыканцы!